Палітвязынкі

Палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк падоўжылі тэрмін у штрафным ізалятары

Пра гэта паведаміў ейны муж Андрэй Шарэнда. Па яго словах, палітзняволенай падоўжылі тэрмін утрымання ў ШІЗА на 10 сутак. Агулам Паліна правядзе ў ізалятары 60 сутак запар. Акрамя гэтага, адвакат жанчыны не можа да яе патрапіць ужо тры месяцы.

Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. 

Scroll to Top