Палітвязынкі

Суд разгледзе справу Дануты Пярэдні

Апеляцыйную скаргу 20-гадовай «тэрарысткі» Дануты Пярэдня разгледзяць 11 кастрычніка ў Магілёўскім абласным судзе. Рашэнне будзе прымаць суддзя Ігар Зямцоў.

Нагадаем, суд Кіраўскага раёна 1 ліпеня прысудзіў студэнтцы з Кіраўска 6,5 гадоў калоніі. У віну ёй паставілі тое, што яна перапосціла ў адзін з чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там змяшчаўся заклік да вулічных выступаў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе ўступлення ў вайну. 10 чэрвеня КДБ унёс яе ў «спіс тэрарыстаў».

Да разгляду апеляцыі кожны можа падтрымаць дзяўчыну лістамі праз форму на  сайце

Scroll to Top