Палітвязынкі

“Ты не вінаватая і ўсё зрабіла правільна”. Якія словы падтрымкі беларускі пішуць Дар’і Лосік

18 кастрычніка ў  Баранавічах а палове на восьмую ранку сілавікі прыйшлі з ператрусам да Дар’і Лосік, жонкі палітвязьня і медыйшчыка  Ігара Лосіка. Сама Дар’я з дачкой яшчэ спала. 

Лосік

Ігар Лосік быў асуджаны па «справе Ціханоўскага» да 15 гадоў пазбаўлення волі, яго абвінавацілі ў «распальванні сацыяльнай варожасці» ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, а таксама ў «арганізацыі масавых беспарадкаў». З моманту ўзяцця пад варту Ігар Лосік двойчы аб’яўляў галадоўку, першую з якіх трымаў 42 дні.

Як стала вядома “Радыё Свабода”, Дар’і далі патэлефанаваць бацькам, ейная маці хутка прыехала на месца, але яе нават не пусьцілі ў кватэру, толькі потым аддалі паперку пра тое, што быў праведзены ператрус. Падчас ператрусу ў кватэры, апроч сілавікоў і панятых, былі толькі сама Дар’я і яе маленькая дачка Паўліна.

Дар’ю «затрымалі на трое сутак у рамках крымінальнай справы, цяпер яе павезьлі ў Берасьце». Паводле якога канкрэтна артыкулу яна абвінавачваецца, пакуль невядома. Увечары бацькі затрыманай плянуюць сустрэцца з адвакатам, каб даведацца больш падрабязнасьцяў справы. Тэлеграм-каналы сілавікоў напісалі, што Дар’ю затрымалі за тое, што яна нібыта «садзейнічала экстрэмісцкай дзейнасьці», прэтэнзіі да Дар’і ўзьніклі за яе інтэрвію тэлеканалу «Белсат», які ўлады назвалі экстрэмісцкім.

Паўліна, малалетняя дачка Ігара і Дар’і Лосікаў, пакуль што знаходзіцца ў бабулі зь дзядулем, бацькоў Дар’і.

Беларускія жанчыны напісалі Дар’е словы, якія яны бы казалі ёй пры магчымасці:

“Пачала зарабляць на нейкую цацку ў твой новы Superb”

“Я бы сказала ей, что она герой. Что всё пройдет, и они с Игорем ещё будут нянчить внуков и рассказывать им про весь этот трэш”

“Увесь свет абураны яе затрыманнем! Хай беражэ сябе з усіх сілау́”

“Падзякавала бы ёй за адвагу, выразіла бы шкадаванне, што рэжым менавіта такім чынам узнагароджвае і адвагу, і патрыятызм, і сямейныя каштоўнасці, калі сапраўдныя”

“Ты не вінаватая і ўсё зрабіла правільна”

“Благодаря ей и ещё паре таких же сильных женщин, я нахожу силы и смысл не сдаваться и не отчаиваться в этом мире. И просто очень хочется посмеяться с ней вместе обо всем как можно скорее. Никто так не умеет находить повод для шуток в темные времена, как Даша”

“Моцы ўсё гэтае вытрымаць, перажыць, захаваць сябе”

“Мяне захапляюць людзі, якія не кідаюць сваіх і б’юцца за іх да канца. Што ў яе стальны стрыжань. Што жадаю ёй, каб як мага хутчэй ёй можна было проста жыць у бяспецы з мужам і дачкой, а не выпрабоўваць гэты стрыжань”

“Складаныя рашэнні даюцца цяжка, але менавіта яны вылучаюць моцных і мужных. Калі адны так высока падымаюць планку, не застаецца іншага акрамя як цягнуцца да яе”

Scroll to Top