Палітвязынкі

У СІЗА можна выжыць, калі мець две рэчы: бутэльку і гаваркі язык

Палітвязынка Алена (імя зменена) была ў  СІЗА некалькі месяцаў. Яна распавяла, што ей памагло выжыць у турме.
“ У турме  вучышся запраўляць ложак нерэальным і неадэкватным чынам, мыць падлогу на кукішках без швабры, мыцца цалкам з бутэлькі над дзіркай туалета, есці абсалютна ўвесь жах, які прапануюць, спаць на падлозе/бетоне/лаве/ у аўтазаку. У СІЗА можна выжыць, калі мець две рэчы: бутэльку і гаваркі язык. Нават калі не мець бутэльку, то дзякуючы другому яе можна атрымаць. Таму што ўсім могуць грець.

У мяне была свая вечаровая спа-працэдура. Пасля праверкі я ішла абмывалася. Чыстая я сядала на шконку і мазала ўсе дасяжныя месцы крэмушкамі, вусны – гігіенічнай памадай, расчэсвала па 10 хвілін валасы, пераапраналася ў чыстае адзенне. Ежы рознай было вельмі шмат, калі сядзіш з палітвязынкамі. Радавала больш за ўсё магчымасьць раздзяліць умоўны чай увечары з сукамерніцай, пагутарыць, пагуляць у нешта”



Scroll to Top