У Мінскім абласным судзе 6 кастрычніка агучылі прысуды па рэзананснай “справе БелаПАН”. Асудзілі адразу чатырох палітзняволеных: журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву прызначылі 14 гадоў калоніі, ягонай жонцы Ірыне Злобінай — 9 гадоў калоніі, галоўнай рэдактарцы і дырэктарцы “БелаПАН” Ірыне Леўшынай — 4 гады калоніі, былому дырэктару агенцтва Дзмітрыю Наважылаву — 6 гадоў калоніі.
Акрамя таго, палітвязням прызначылі буйныя штрафы: Аляксандраву — 1000 базавых велічыняў (каля 13 тысяч $), Злобінай – 800 базавых (каля 10 тысяч $), Наважылаву – 700 базавых (каля 9 тысяч $). Таксама ім забаронена займаць пэўныя пасады на працягу пяці гадоў.
Такія прысуды вынес суддзя Вячаслаў Тулейка. Суд цягнуўся ў закрытым рэжыме роўна чатыры месяцы.