Палітвязынкі

Зінаіда Міхнюк

Пра Зінаіду Міхнюк

Беларуску Зінаіду Міхнюк, актывістку прафсаюза РЭП, асудзілі на два гады калоніі. Прафсаюз прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”.

Былая палітвязня: “З Зінаідай я пазнаёмілася ў калоніі. Мы з ёй былі ў адным атрадзе, 5-м – 2,5 месяцы, пакуль мяне не вызвалілі. Зінаіда ніколі не маркоцілася, заўсёды з усмешкай, заўсёды на пазітыве. Добрая і спагадная жанчына. Паколькі яна пенсіянерка, то на швейную фабрыку з намі не хадзіла, знаходзілася ў атрадзе. Я ў калоніі ўвесь час мерзла, вельмі там холадна. І ў мяне былі толькі адны тонкія шкарпэткі, пакуль сваякі мне не перадалі адзенне. І Зінаіда не засталася абыякавай і падарыла мне шкарпэткі.

У перадапошні дзень майго знаходжання ў калоніі, перад вызваленнем, яна падарыла мне паштоўку. Гэта так каштоўна. Яе сіла духу і жыццялюбства, я ўпэўнена, дапамагае і цяпер многім, якія трапілі ў гэтае страшнае месца. Чакаю дня яе вызвалення. Думках і сэрцам з ёй. Як і з усімі, з кім мяне там звязаў лёс”

Scroll to Top