Палітвязынкі

“Многія рвуць спіны і коляць абязбольвальныя”

Як мінімум 65 беларусак асуджаныя на “хімію”. Гэта від абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Жанчыны пражываюць у так званых інтэрнатах, ходзяць на працу ў гэтым жа горадзе, дзе папраўчая ўстанова. Звычайна жанчыны працуюць прыбіральшчыцамі і санітаркамі ў бальніцах.

“Многія рвуць спіны і коляць абязбольвальныя, таму што санітаркі вымушаны цягаць хворых, якія часта важаць больш за іх. Таму чалавек ненавідзіць гэтае месца і гэтую працу. Большасць жанчын, хто на “хіміі”, поўныя нянавісці да ўсяго, што адбываецца” – кажа былая палітвязня.

Scroll to Top