Ірына Шчасная — актывістка, рэдактарка папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх “Мая краіна Беларусь”. Яе ўтрымліваюць за кратамі ўжо 20 месяцаў. У траўні 2021 года яе асудзілі да чатырох гадоў калоніі па крымінальнай справе, яе абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу у масавых беспарадках.
Цяпер Ірына адбывае тэрмін у гомельскай жаночай калоніі. У калоніі Ірына Шчасная працуе швачкай. Нядаўна яе перавялі ў іншы атрад.
Вы можаце падтрымаць Ірыну лістамі салідарнасці праз форму на сайце.