Маша падзяляецца ўспрыманнем часу ў зняволенні:
«У гэтых «дзіўных» месцах дні, тыдні і месяцы праносяцца імгненнем, але кожны свой дзень я імкнуся напаўняць добрым: думкамі пра блізкія, пра мастацтва, будучае, радасныя моманты, якія былі і якія яшчэ мае быць пражыць, кнігамі (хоць і вельмі хутка даводзіцца чытаць), музыкай, што гучыць усярэдзіне, планах у сваім жыцці:) Заўсёды лёгка засынаю і лёгка прачынаюся Сну больш, чым досыць!»