Палітвязынкі

Пяць фактаў пра палітвязынку журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову

  1. Па адукацыі Шчыракова – выкладчык англійскай мовы.
  2. Нарадзілася ў сям’і стараабраднікаў.
  3. У 90-я была кіраўніком краязнаўчай арганізацыі «Талака».
    Моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя “Талака” была створана ў 1986 годзе. Займалася зборам фальклору, аднаўленнем беларускіх народных абрадаў, рэканструкцыяй народных свят. У верасні мінулага года была ліквідаваная рашэннем Гомельскага абласнога суда.
  4. Вяла свой праект увекавечання памяці рэпрэсаваных «Забітыя і забытыя».
  5. У 2012 годзе выйшаў дакументальны фільм «Палута Бадунова: успомніць і не забыць», у якім Ларыса адыграла галоўную ролю.
Scroll to Top