Палітвязынкі

Анастасія Булыбенка

Мяне клічуць Ася Булыбенка, я – палітвязня, якая адбыла ўвесь тэрмін. Цяпер я раскажу, як мяне затрымлівалі. Мяне разбудзілі шасцёра мужчын, якія былі апранутыя ў цывільнае. Адзін з мужчын “тыкаў” пасведчаннем, разгледзець якое, я сонная, не магла. Другі мужчына лез пад падушку. Ён шукаў тэлефон, які быў на кухні.
Адчувала страх, сорам (я была распранута, спала толькі ў ніжняй бялізне, прыкрывалася коўдрай і спрабавала растлумачыць, што мне патрэбна адзенне, але яны таксама не адразу зразумелі), жах і паніку. Я хутка зразумела, што адбываецца. але першыя секунды – да гэтага часу ўсё ўнутры сціскаецца, калі ўспамінаю. Я назаўжды запомніла гэтыя першыя 2-3 секунды.

Scroll to Top