Палітвязынкі

Вось як прыкладна выглядае дзень палітвязынкі ў калоніі 

Прыходзіш з працы ў 15.00. 

Да 16.00 ёсць гадзіна, калі можна папіць гарбаты, памыцца. 

У 16.00 — праверка (пераклічка на пляцы). 

З 16.30 да 17.30 i з 18.00 да 18.50 — «Вектар»( калектыўны прасмотр відэаматэрыяла). Пасля яго — якое-небудзь дзяжурства і вячэра. 

20.00 – праверка профулiку. Потым трэба паспець да паўдзесятага памыцца, пакуль не пачалі мыць прыбіральні. І адбой. Выключаюць святло і нічога рабіць нельга.

Нядзеля — адзіны дзень, калі ёсць час напісаць лісты на волю. Асуджаныя ўвесь час у зонаўскай вопратцы. У сваю ім дазваляецца апранацца толькі на адну гадзіну перад адбоем. Але тут таксама не ўсё проста: «Асабістыя рэчы не могуць быць каляровымі, толькі чорныя».



Scroll to Top