Палітвязынкі

Вольга Паўлава

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Палітзняволеную беларуску Вольгу Паўлаву асудзілі на тры гады “хатняй” хіміі. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года яна стала актывісткай праекта “Краіна для жыцця”, заснаванага Сяргеем Ціханоўскім, была сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, збірала подпісы за яе вылучэнне. Вольга кажа, што да выбараў 2020 года з ёй здарылася бяда (заўв. Паўлава не расказвае, якая менавіта), жанчына сутыкнулася з сістэмай і зразумела, што жыве ў дзяржаве, у якой не выконваюцца правы грамадзян. Так Вольга стала глядзець ютуб Ціханоўскага і вырашыла паўдзельнічаць у пераменах у сваёй краіне.

Вольга Паўлава скончыла медычны ўніверсітэт і займалася прасоўваннем прафесійнай касметыкі на адным з буйных касметалагічных прадпрыемстваў. 9 жніўня 2020 года Вольга Паўлава была паранена гумовай куляй і аскепкам светлашумавой гранаты, тады ж трапіла на Акрэсціна. У ізалятары жанчыну збівалі. Пасля выбараў Вольга ўдзельнічала ў акцыях пратэсту. Яе затрымлівалі чатыры разы. Апошні раз – на акцыі на “плошчы Перамен”, калі сілавікі забілі Рамана Бандарэнку. Пасля гэтай акцыі на Вольгу завялі крымінальную справу і змясцілі ў СІЗА, у якім да суда жанчына прасядзела чатыры месяцы. У Вольгі ёсць маленькі сын. Пакуль жанчына сядзела ў СІЗА, яе змяшчалі ў карцэр некалькі разоў. Там, каб не звар’яцець, Вольга ўяўляла, як святкуе дні нараджэння сына. У карцэры жанчына правяла 17 дзён, 10 з іх яна галадала.

“Адзіны чалавек з родных, хто мяне падтрымаў – гэта бацька. Мой бацька велізарны малайчына, я яму вельмі ўдзячная і дзякуючы яму я не зламалася. Астатнія сваякі не падтрымалі мяне” – расказала Вольга.

Прысуд Вольге – тры гады хатняй “хіміі”.

Scroll to Top