Палітвязынкі

Вікторыю Кульша

Вікторыя Кульша

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Мінчанцы Вікторыі Кульшы 40 гадоў. Да арышту яна працавала інжынеркай па ахове працы, зараз – у калоніі на швейцы.

У жніўні 2020 года Вікторыя насіла белы бранзалет, падвозіла ваду пратэстоўцам, удзельнічала ў аўтапрабегах у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Але, галоўнае, што легла ў аснову яе абвінавачання – была адміністратаркай тэлеграм-канала “Кіроўцы 97”, дзе каардынаваўся аўтапрабег. Канал прызналі экстрэмісцкім, Вікторыю асудзілі на два з паловай гады калёніі.

 “У нас з мамай былі даверлівыя стасункі, я ведала, што ёсць такі чат кіроўцаў у тэлеграме, і пра тое, што яны арганізоўваюць аўтапрабегі. Маці разумела, што яе могуць затрымаць. Мы дамовіліся, калі яна тэлефануе і кажа: “Ежа на стале”, то гэта значыць, што яе ўзялі. Далей я шукаю яе, у якім ІЧУ ці СІЗА яна знаходзіцца, а потым прыводжу неабходныя рэчы”, – расказвае 19-гадовая Аляксандра, дачка Вікторыі.

Ад адваката вядома, што падчас допыту сілавік некалькі разоў ударыў Вікторыю па твары – яна не прызнавала сваю віну. У СІЗА яе некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар.

З пластыкавых коркаў Віка зрабіла бел-чырвона-белы пярсцёнак.

Пакуль Вікторыя пад арыштам, у яе памёр бацька, гэта адбылося за два тыдні да дня яе нараджэння. Навіну аб смерці таты адміністрацыя прытрымала да дня нараджэння і паведаміла яе так: «Віншуем, твой бацька памёр».

Дачцэ Сашы давялося ўзяць акадэмічны адпачынак у інстытуце. Цяпер яна працуе афіцыянткай і завяла кацяня, кажа – каб не звар’яцець ад суму.

Scroll to Top