Палітвязынкі

Крысціна Чаранкова

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Крысціна Чаранкова па ўсёй Гомельскай вобласці займалася афармленнем вясельных залаў і выязных рэгістрацый. Таксама дзяўчына разам са сваім мужам Фёдарам гралі ў гурце “Ня варта”, які выступае супраць расізму і дыскрымінацыі. Сама Крысціна называе сябе антырасісткай.

Дзяўчыну затрымлівалі ў 2020 годзе за яе антылукашэнкаўскую пазіцыю – дзяўчына выходзіла на мітынгі, пісала ў сваім інстаграме на 40 тысяч чалавек пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Тады дзяўчыне і яе мужу далі штраф. Сама Чаранкова на працягу двух апошніх гадоў з’яўлялася ў праўладных тэлеграм-каналах, пра яе пісалі прапагандысцкія матэрыялы, яна падвяргалася вялікаму псіхалагічнаму ціску ад сілавікоў.

З пачаткам вайны ва Ўкраіне дзяўчына выказвалася супраць вайны і Расіі – гэта смелы крок падчас рэпрэсій, якія доўжацца ў Беларусі ўжо два гады. За словы “мянты лайно” і фота вайсковай тэхнікі дзяўчына стала падазраванай па справе аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці. Падчас вобшуку кватэру Крысціны разграмілі, а мужа Фёдара  яе збівалі бесперапынна чатыры гадзіны – на іх ціснулі, каб яны зняліся ў відэа аб тым, што яны вербавалі людзей для вайны ў абарону Украіны. У выніку Фёдара адпусцілі, а ягоную жонку змясцілі ў СІЗА. Першыя часы дзяўчыне не перадавалі лісты, не бралі для яе перадачы. Нядаўна прабіўся ліст да яе маці, у ім дзяўчына піша, што з ёй у камеры цікавыя жанчыны, а стаўленне да яе з боку супрацоўнікаў ізалятара тактоўнае.

Scroll to Top