Палітвязынкі

Таня Якельчык

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Раніцай 12 лістапада да дзесяці студэнтаў, выкладчыцы і адной выпускніцы прыйшлі з ператрусам, пасля якога супрацоўнікі КДБ павезлі іх на допыт. Усіх затрыманых абвінавацілі ў “арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Следчы камітэт сцвярджаў, што абвінавачаныя нібыта абмяркоўвалі арганізацыю і ход пратэстных акцый са Святланай Ціханоўскай. Сярод затрыманых – 19-гадовая студэнтка механіка-матэматычнага факультэта Таня Якельчык. Таню асудзілі, як і астатніх, на 2,5 гады. На судзе яна была ў вялікай белай клетцы разам з іншымі дзяўчатамі-падсуднымі. Сябры, якія прыйшлі на паседжанне іх падтрымаць, сказалі, што Таня разам з дзяўчатамі выглядала як птушка, якую замкнулі ў клетцы.

Цяпер Таня працуе на швейнай фабрыцы ў жаночай калоніі. Часу ў дзяўчыны практычна няма – працы вельмі шмат. Таня шые сілавікам форму. У лістах дзяўчына не скардзіцца ніколі, яна з задавальненнем расказвае, што любіць космас і глядзець на зорнае неба. Тані прапаноўвалі напісаць на імя Лукашэнкі просьбу аб памілаванні, дзеля гэтага трэба было прызнаць сваю віну, і дзяўчына адмовілася.

Таню абвінавацілі ў тым, што нібыта ў сваім універсітэце яна была ў стачкаме і ўдзельнічала ў мірных акцыях пратэсту. Разам з іншымі студэнтамі яна развешвала плакаты, налепкі і інфармацыю аб тым, што адбываецца ў краіне.

«На лаве падсудных зараз сядзяць вельмі таленавітыя, разумныя маладыя людзі. Яны могуць стаць высакакласнымі адмыслоўцамі, за намі будучыня нашай краіны. Таму я прашу суд не пазбаўляць нас свабоды, даць магчымасць прадоўжыць атрыманне вышэйшай адукацыі. І я за свабодную і квітнеючую Беларусь» – сказала на апошнім слове дзяўчына.

Scroll to Top