Палітвязынкі

ТАЦЦЯНА ЛАСІЦА

Таццяна Ласіца

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларускую праваабаронцу Тацяну Ласіцу асудзілі на два з паловай гады жаночай калоніі. Суд палічыў, што яна арганізоўвала і фінансавала дзеяньні, якія груба парушаюць грамадскі парадак. На самой справе Таццяна дапамагала людзям складаць скаргі і збірала доказы збіццяў і злачынстваў з боку сілавікоў падчас мірных мітынгаў.

– Калі за кратамі такія, як Таня, свет перавярнуўся, – кажуць яе сябры.

Таццяне 44 гады, яна скончыла школу званароў, працавала інжынеркай, займалася праваабарончай дзейнасцю, мае адукацыю псіхалагіні і гендарнай даследчыцы. Выступала за адмену спісу забароненых для жанчын прафесій (заўв. у Беларусі каля ста прафесій забаронены жанчынам), актыўна ўдзельнічала ў вырашэнні мясцовых гарадскіх праблем у сваім родным горадзе Рэчыца. Жанчына ўзняла масу народа і задзейнічала ва ўвекавечанні памяці актора Яўхіма Капеляна, які нарадзіўся ў Рэчыцы. Таццяна дабілася таго, каб з’явілася памятная дошка ў ягоны гонар у родным горадзе. Цяпер Таццяна працуе на швейнай вытворчасці ў жаночай калоніі, яна носіць жоўтую бірку, якая азначае, што яна чалавек, схільны да экстрэмізму. Гэта накладае дадатковы дагляд і ціск з боку адміністрацыі калоніі.

Scroll to Top