Палітвязынкі

Вольга Рытус

Вольга Рытус

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларусцы Вользе Рытус 43 гады. 12 красавіка 2022 года жанчына паехала на працу, як звычайна, а перад гэтым нават паспела сустрэцца з сяброўкай. Каля працоўнага офіса яе ўжо чакалі людзі ў балаклавах і з аўтаматамі. Жанчына патэлефанавала сваёй пажылой маме, тая пачула крыкі і зразумела, што дачку затрымліваюць. Пазней у кватэру беларускі прыйшлі з ператрусам, які праводзілі на вачах яе 12-гадовага сына. Вольга сказала сілавікам, каб не палохалі сына. Старэйшы сын жанчыны жыве ў Польшчы, падчас ператрусу сілавікі казалі ёй, што той ужывае наркотыкі, а пасля вяртання ў Беларусь будзе таксама затрыманы.

“Адзін з сілавікоў падчас ператрусу сказаў: “Хочаце пакажу, як ваша дачка брыкалася?”. Гэта значыць дадому да яе, каб правесці “агляд”, прыйшоў той жа чалавек, які яе затрымліваў і выбіваў паказанні. Я адмовілася на гэта глядзець. Ужо тады зразумела, што Оля супраціўлялася. А яны з яе здзекаваліся, здымалі ўсё гэта на камеру і цяпер хочуць паказаць мне” – расказвае Таццяна Усеваладаўна, мама Вольгі.

У снежні да жанчыны ўжо прыходзілі людзі з аўтаматамі. Яны ладзілі ператрус праз тое, што Вольга была назіральніцай на выбарах 2020 года. Але яе не затрымалі, але на гэты раз затрымалі яе па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 342 КК “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Дакладней – за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту ў 2020-м годзе. Вылічылі Вольгу па фатаграфіі і відэа ў сацыяльных сетках. Беларуска таксама адкрыта выказвалася  супраць вайны ва Ўкраіне. Пазней на праўладных тэлеграм-каналах з’явілася відэа з Вольгай. На ім жанчына кажа толькі аб тым, што яе заробак складае 500 рублёў, і што ў яе ёсць BMW 2013 года выпуску. І больш нічога.

З Вольгі спрабавалі выбіць паказанні і запісаць гэта на камеру, але ў сілавікоў не атрымалася. Калі яна адмаўлялася сведчыць супраць сябе, яе збівалі і аблівалі вадой. Але агаворваць сябе жанчына не стала. У Вольгі ёсць свой бізнэс – невялікі хостэл. Таксама яна разам з бацькам працавала ў сямейным бізнэсе, звязаным з геалогіяй. Па адукацыі Оля геолаг – гэтак жа, як і яе бацька.

Scroll to Top