Палітвязынкі

Санта Франчук

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Санта – 29-гадовая праграмістка з Менску. Дзяўчына зараз знаходзіцца ў турме, у чаканні суда, ёй пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. 24 лютага пачалася вайна ва Украіне, і Беларусь выступіла ў ёй суагрэсарам – выдзеліла свае тэрыторыі для запуску расійскіх ракет на тэрыторыю Украіны. А 27 лютага ў Беларусі праходзіў праўладны рэферэндум, на які людзі прыйшлі, каб прагаласаваць супраць і выказаць пратэст супраць вайны з Украінай. Усіх беларусаў, якія выступілі супраць вайны і якія дэманстратыўна галасавалі супраць Рэферэндуму – затрымалі, шмат на каго завялі крымінальную справу. Санта Франчук – адна з іх. Дзяўчына сфатаграфавала бюлетэнь, але яе затрымалі. На дзяўчыну склалі адміністратыўны пратакол і адправілі на 15 сутак арышту, але яна так і не выйшла з турмы. Следчыя знайшлі ў тэлефоне дзяўчыны фатаздымкі з мітынгаў у 2020 годзе. За гэтыя ж здымкі быў затрыманы і муж Санты – Уладзімір. Ён прыехаў сустракаць жонку з сутак, але сілавікі яго затрымалі. Ім абаім пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Санта нарадзілася ў Рызе на Вербніцу. Сваё прыгожае і незвычайнае імя, якое азначае святая, светлая, яна атрымала ад бабулі. Дзяўчына скончыла Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт. З мужам Уладзімірам пазнаёмілася ў Менску ў інтэрнаце, у 2019 годзе пара ажанілася.

Scroll to Top