Палітвязынкі

Марына Кісялевіч

Марына Кісялевіч

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Марына Кісялевіч была выкладчыцай матэматыкі ў менскім каледжы. Адна з актывістак руху “Маці 328”, які выступае супраць жорсткага пакарання па наркатычным артыкуле 328 крымінальнага кодэкса Беларусі. Сын Марыі Раман асуджаны на 13 год. На думку жанчыны, незаконна – у Беларусі артыкул 328 называюць артыкулам для расправы над непажаданымі.

З моманту, як пасадзілі яе адзінага сына, Марына накіравала ўсе свае сілы на змаганне за яго. Яе стараннямі Раману скарацілі тэрмін на тры гады.

У 2019 годзе супраць Марыны была ўзбуджана крымінальная справа за абразу пракурора, але пазней справу закрылі.

Марына піша кнігу пра барацьбу за сына і прыдумала настольную лагічную гульню па шчылінах у заканадаўчай сістэме Беларусі.

У жніўні 2020 года, яшчэ да выбараў, Марына падала скаргу ў ЦВК аб тым, што ўдзел Лукашэнкі ў прэзідэнцкіх выбарах незаконны і запатрабавала адмяніць рэгістрацыю Лукашэнкі ў якасці кандыдата за парушэнні артыкула 47 Выбарчага кодэкса (абмежаванні пры правядзенні перадвыбарнай агітацыі, агітацыі) артыкула 73 ВК (Роўнасць правоў і абавязкаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь). Пасля адмовы яна абскардзіла адказ ЦВК у апеляцыі.

29 лістапада 2021 года Марына напісала заяву ў КДБ на Аляксандра Лукашэнку па артыкуле 357 КК (Захоп або ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, якія пацягнулі гібель людзей).

Яе затрымалі 30 снежня. У РУУС жанчына выпіла таблетак, каб скончыць жыццё самагубствам. Яе спачатку шпіталізавалі, а потым перавялі ў СІЗА.

Марыю абвінавалі ў паклёпе на службовых асоб. Прысуд – тры гады “хіміі” з накіраваннем у папраўчую ўстанову. З родных у жанчыны толькі сын Раман, які сам адбывае тэрмін у калоніі.

Scroll to Top