Палітвязынкі

Сёстры Міронцавы

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

У красавіку 2021 года ў Менску былі асуджаныя сёстры Міронцавы – 26-гадовая Вікторыя і 24-гадовая Анастасія. Вікторыі далі 2,5 гады калоніі, Анастасіі  – 2 гады. Віка па адукацыі выкладчыца мастацтва, Анастасія – студэнтка шостага курса Акадэміі мастацтваў. Цяпер Насця і Віка ў жаночай калоніі шыюць форму сілавікам.

 “Ох, бедныя вы мае дзяўчынкі,” – сказала на судзе Лукер’я Рыгораўна, у якой акрамя Вікі і Насці яшчэ чатыры дачкі. На лаве падсудных магла апынуцца яшчэ адна сястра – Аляксандра, але дзяўчына паспела пакінуць Беларусь: незадоўга да арышту яна з’ехала да свайго жаніха ў Бразілію.

“У нашай сям’і ўсе галасавалі супраць Лукашэнкі, але ў горад пайшлі мы ўтрох,” – распавядае Саша.

Вікторыю і Насту Міронцавых затрымалі ў сярэдзіне кастрычніка 2020 года.

Паводле абвінавачання, вечарам 10 жніўня 2020 года дзяўчаты блакавалі транспарт, што, на думку абвінавачання, прывяло да працяглага парушэння грамадскага спакою, замінала працы «Мінсктранса», а таксама выкананню службовых абавязкаў сілавікамі.

Дзяўчат абвінавацілі ва ўжыванні гвалту да міліцыянтаў. Пацярпелых пяцёра, яны сведчылі на судзе ў балаклавах – на судзе ніхто не паказаў твар, і ніхто не ведае, што гэта за людзі. Пацярпелыя заявілі, што сёстры Міронцавы прычынілі ім маральныя пакуты і запатрабавалі матэрыяльную кампенсацыю.

“Гвалтам” у дачыненні да супрацоўнікаў унутраных справу следства палічыла “не менш за адзін захоп правай рукі ў галіне локцевага сустава”.

Падчас следства дзяўчат трымалі ў розных камерах. Вольга Паўлава, былая палітзняволеная, актывістка штаба Ціханоўскай, асуджаная за ўдзел у пратэстах на тры гады без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія»), была ў камеры разам з Вікторыяй:

“Віка зусім не маркоцілася, яна заўзятая патрыётка. Яна ведала, што ім дадуць тэрміны, гатовая была прыняць усе выпрабаванні. Ведаеш, у яе так адраслі смешна валасы – тырчаць угару…”

Анастасія ў СІЗА малявала “чубрыкаў” – чалавечкаў з валасамі, якія тырчаць уверх, якія вельмі нагадваюць яе сястру Віку. Праваабаронцы з “чубрыкаў” Стасі зрабілі цэлую серыю паштовак. Цяпер малюнкі Стасі падарожнічаюць па ўсіх турмах, дзе ёсць палітычныя.

У калоніі магчымасці маляваць у Насты няма.

Дзень дзяўчын выглядае так: ранні ўздым, пастраенне, сняданак, дзесяць гадзін працы, выхаваўчыя гутаркі, адбой.

Scroll to Top