Палітвязынкі

Ірына Леўшына

Ірына Леўшына

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

У ліпені 2021-га, калі беларуская ўлада пачала адзначаць гадавіну пратэстаў новымі ператрусамі і пасадкамі, на пытанне, заставацца ў краіне ці з’язджаць, Ірына Леўшына, дырэктарка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, адказвала: “Ніхто мяне адсюль не выкурыць”.

9 жніўня 2021 года яна зрабіла рэпост свайго леташняга паведамлення ў Фэйсбуку. Там была адна фраза: “Рабі, што павінен – і будзь, што будзе. Ключавое слова – рабі. Добрай раніцы, сябры!”. І дапісала да яго: “Раніцай год таму ў мяне быў вось такі настрой. Сёння – такі ж. Важна не здраджваць сабе і сваёй справе, толькі так можна чагосьці дамагчыся”.

Леўшыну і яшчэ дваіх чалавек, звязаных з агенцтвам БелаПАН, абвінавацілі ў “стварэнні экстрэмісцкага фарміравання”, за што ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Апошні артыкул Ірына прыняла цяжка.

Леўшына прыйшла ў БелаПАН у пачатку 1990-х, калі агенцтва толькі арганізавалася, а рэдакцыя яшчэ сядзела ў маленькай драўлянай хатцы, акружанай садам. Была рэпарцёркай, потым дзяжурнай рэдактаркай, пазней узначаліла агенцтва. Калегі называюць Ірыну прафесіяналкай і справядлівым чалавекам, “душой і сумленнем”.

З Леўшынай у камеры знаходзіцца жанчына з асаблівасцямі псіхікі: яна не мыецца, не спіць і ўвесь час крычыць.

Ірына піша, што вельмі сумуе за дачкой Ганнай і коткамі. Яе сабака Бруклін, лабрадор, памёр за месяц да арышту Ірыны.

Scroll to Top