Палітвязынкі

Ірына Шчасная

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Мінчанцы Ірыне Шчаснай 34, яна магістр палітычных навук. Ірына была каардынатаркай апазіцыйнага руху ў 2006 годзе, удзельнічала ў пратэстах 2010-га, арганізоўвала акцыі нацыянальнай памяці. У 2020-м Шчасная была рэдактаркай апазіцыйнага тэлеграм-канала “Мая краіна Беларусь”. Канал прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.

18 лістапада 2020 года да маці Ірыны каля пад’езда падышлі супрацоўнікі КДБ, прадставіліся работнікамі ЖЭКа і пацікавіліся, ці ёсць у кватэры гарачая вада. Калі 64-гадовая маці адчыніла дзверы кватэры, яе адштурхнулі і пачалі праводзіць ператрус. У гэты час у кватэры былі Ірына і яе 11-гадовы сын Герман. Ператрус працягваўся дзве гадзіны, потым Ірыну адвезлі на допыт у КДБ.

За ўдзел у масавых беспарадках і адміністраванне “дэструктыўных” тэлеграм-каналаў яе асудзілі на чатыры гады калоніі агульнага рэжыму.

“Калі Іру пасадзілі ў СІЗА, яна адразу напісала, што я мушу маральна рыхтаваць Германа, што маму ён убачыць няхутка. Яна адразу зразумела, што ёй дадуць вялікі тэрмін. Гэта было невыносна чытаць,” – гаворыць Аляксандр, муж Іры.

У калоніі ў яе цяжкая праца на швейцы, рэгулярныя прафілактычныя гутаркі, дзяжурства на кухні, уборка тэрыторыі. Бракуе вольнага часу і магчымасці хоць нядоўга пабыць адной. Адміністрацыя дазваляе ёй перадачы, але катэгарычна забараняе дзяліцца з іншымі вязнямі. Душ – раз на тыдзень. Ірына піша ў лістах, што яе радуюць каты: “Гэта эстэтычная асалода – назіраць за катамі, асабліва за маленькімі кацянятамі”.

Муж Аляксандр з сынам Германам пакінулі Беларусь у мэтах бяспекі.

Scroll to Top