Палітвязынкі

Анастасія Булыбенка

Анастасія Булыбенка

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Анастасіі Булыбенка – 18, яна студэнтка першага курса механіка-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Займалася каратэ, малявала, пісала вершы.

З верасня 2020 года дзяўчына выходзіла на пратэсты з БЧБ-сцягам. Яе затрымалі 17 кастрычніка – паклалі тварам у падлогу, задралі галаву, паставілі на лоб тлустую чырвоную кропку і запісалі на відэа, як Ася кажа, што выйшла на пікет супраць гвалту сілавікоў.

“Асенька вельмі худзенькая, амаль празрыстая. Але яна праўдарубка, яна заўсёды востра рэагавала на несправядлівасць. Яна сказала: “Мама, я не магу застацца ўбаку”. І я яе зразумела”, – з гонарам за дачку кажа Аксана Агурчыкава.

18 кастрычніка дзяўчыну асудзілі на 10 сутак арышту. У камеры ёй было няпроста: у Асі з нараджэння псарыяз – у ізалятары ў яе патрэскаліся рукі і моцна балелі.

Ася вярнулася з сутак моцна схуднелай, у цяжкім псіхалагічным стане.

З універсітэта дзяўчыну адлічылі.

12 лістапада, які ўвойдзе ў гісторыю пратэстаў як “чорны чацвер”, Ася спала дома. Пасля зняволення ў яе былі праблемы са сном. Прачнулася рэзка ад таго, што над ёй стаялі супрацоўнікі КДБ.

У кватэры правялі ператрус, дзяўчыну павезлі на допыт, з допыту – адправілі ў СІЗА.

У гэты дзень, акрамя Асі, затрымалі яшчэ дзесяць чалавек – студэнтаў розных ВНУ Менска, выпускніцу медуніверсітэта і выкладчыцу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Іх справы аб’ядналі ў “Справу студэнтаў”, суд адбыўся ў ліпені 2021 года. Усім далі па 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму за ўдзел “у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

 Пакуль Ася чакала суда ў СІЗА, на дзяўчыну аказвалі ціск: перыядычна не прапускалі лісты, падсаджвалі правакатараў.

У апошнім слове на судзе Наста сказала: «Я ведаю, што ўсё зрабіла правільна. Мне балюча, але ўжо не страшна».

Калі паседжанне скончылася, Ася гучна закрычала: «Мама, я цябе люблю. Разам назаўжды!”.

Scroll to Top