Беларуска Анастасія Падгайская – маці траіх маленькіх дзяцей. На яе завялі крымінальную справу і прызналі вінаватай у тым, што ў кастрычніку 2022 года жанчына некалькі разоў даслала фатаграфіі і скрыншоты ў «прапаноўку» тэлеграм-канала «Рэальная Беларусь», які прызнаны беларускімі ўладамі экстрэмісцкім фармаваннем.
Па словах праваабаронцаў, Анастасія пераслала скрыншот з бацькоўскага чата з папярэджаннем аб ваенных вучэннях пад Баранавічамі, фрагмент перапіскі з чата інжынераў-тэсціроўшчыкаў з рэакцыяй на выбух на Крымскім мосце, а таксама дзве фатаграфіі з дворнікам. Толькі адно з яе паведамленняў было апублікавана.
Суд прыгаварыў жанчыну да трох гадоў “хатняй хіміі”.