Палітвязынкі

Валерыя Касцюгова

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

30 чэрвеня 2021 года сілавікі пасля ператрусу затрымалі паліталагіню, гендарную даследчыцу і выдаўніцу Валерыю Касцюгову. Пазней высветлілася, што яна праходзіць абвінавачанай па справе аб змове з мэтай захопу ўлады.

Валерыя Касцюгова – адна з самых аўтарытэтных палітычных аналітыкаў Беларусі, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці “Наша думка”, рэдактарка і аўтарка “Беларускага штогодніка”, феміністка. Валерыі 54 гады.

«Мама вельмі жыццярадасны чалавек. У турме яна ладзіць сукамерніцам палітычныя стэндапы і смяшыць іх да слёз”, – распавядае Настасся Касцюгова, дачка Валерыі.

Настасся – адна з арганізатарак Жаночых маршаў (жнівень – верасень 2020???), зараз працуе ў штабе Святланы Ціханоўскай у выгнанні. Кажа, што заставацца ў Беларусі – было свядомым выбарам маці: “Ацэньваць гэты выбар не нашая з вамі справа. Гэта яе выбар”.

Лісты ад Валерыі прыходзяць рэдка, адвакат таксама маўчыць праз падпіску аб неразгалошванні.

У адным са сваіх рэдкіх лістоў Валерыя пісала аб тым, што яе сукамерніцы – выключна “прыемныя жанчыны з цікавым бэкграўндам”, стараюцца трымацца. “Усе, каго я тут сустрэла і з кім размаўляла, больш аптымістычныя за ўсіх, хто не тут”, – напісала Валерыя.

Настасся іранізуе, што яны сустракаюцца з мамай па тэлевізары: “Нядаўна яна ўбачыла мяне ў нейкім чарговым прапагандысцкім роліку, у якім “палівалі” офіс Ціханоўскай. Напісала, што вельмі ўзрадавалася, і што раз не цішэе істэрыя наконт пратэсту і дэмсіл, значыць, мы ўсё робім правільна”, – распавядае Настасся.

У снежні 2021 года ў Валерыі Касцюговай памёр бацька. На пахаванне да яго жанчыну не пусцілі.

Scroll to Top