Беларусцы Вераніцы Кудрыцкай 41 год. Яна працавала адміністратаркай у адной з прыватных стаматалагічных клінік Мінска. Жанчыну затрымалі за тое, што яна нібыта “распаўсюджвала экстрэмісцкія матэрыялы сярод калег і знаёмых”.
“Экстрэмісцкімі” матэрыяламі ў Беларусі сілавікі аб’яўляюць усё тое, што звязана з апазіцыйнай дзейнасцю: незалежныя СМІ, тэлеграм-каналы і чаты, улёткі, прыватныя старонкі ў сацыяльных сетках. Пагражае Вераніцы да трох гадоў пазбаўлення волі.