Былая палітзняволеная Вера Цвікевіч была асуджана на год калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту. У жніўні 2020-га фатаграфія Веры была на першай паласе беларускай “Камсамольскай праўды”. Вера – грамадзянка Расіі. Пасля вызвалення яе адразу з калоніі павезлі на расейскую мяжу, бо ёй забаранілі ўезд у Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. Перад дэпартацыяй Веры нават не далі сабраць рэчы.