Палітвязынкі

Вольга Вайцяховіч

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

У верасні 2021 года беларускія прапагандысты паказалі фільм пра сям’ю Вайцяховічаў. У фільме казалі, што маці, бацька, сын і нявестка планавалі тэракты ў дачыненні да беларускіх сілавікоў і праўладных палітыкаў. Па словах КДБ, сям’я Вайцяховічаў працавала «як найміты» за «буйныя сумы». Памер сум, а таксама імёны замоўцаў агучаны не былі.

Вользе Вайцяховіч 47 гадоў, у яе трое дзяцей: дачка Хрысціна, сын Улад, які праходзіць па справе аб акце тэрарызму з ёй і малодшы 10-гадовы сын Іван. Вольгу падазраюць у саўдзеле падпалу дома праўладнага палітыка Алега Гайдукевіча. Цяпер Хрысціна, старэйшая дачка Вольгі, глядзіць разам з бабуляй за малодшым братам і спрабуе неяк падтрымаць сям’ю. Хрысціна кажа, што ў брата з бацькам справы горшыя, а на вызваленне мамы і нявесткі Насці ёсць надзея.

“Малодшаму брату гаворым усё як ёсць: бацькоў затрымалі невядома за што. Вядома, спачатку ён плакаў, узгадваў пра бацькоў, казаў, як іх не хапае, узгадваў, як ад мамы смачна пахла крэмам. Мы маральна рыхтуемся, што тата і брат будуць тамака доўга. А наконт мамы і Насці ўсё ж ёсць спадзеў, што іх адпусцяць дадому. Я цвяроза гляджу на сітуацыю і разумею, што калі яны патрапілі па такіх абвінавачаннях, то зразумела, што ніхто сёння не выйдзе проста так адтуль. Але я не лічу, што яны вінаватыя. Ці прызнаў хтосьці з родных віну, адвакаты нам не адказваюць. Адвакаты кажуць: магчыма, мама будзе хутка дома, але бацька і Улад там надоўга. Гавораць, у іх усё сур’ёзна” – кажа Крысціна.

У сацыяльных сетках у профілі Вольгі Вайцяховіч ёсць інфармацыя аб тым, што раней жанчына служыла ў вайсковай частцы, а апошнія гады займалася манікюрам. Знаёмыя пра Вольгу кажуць як пра “смяхотку, якая заўсёды на пазітыве”.

“Яна мая суседка і вельмі добры чалавек. Худзенькая, маленькая, ростам метр пяцьдзесят чатыры, вельмі добрая, спагадлівая, заўсёды гатова прыйсці на дапамогу. Малодшаму яе сыну, Ванюшцы, 10 гадоў, вельмі сумуе за маці. Калі бабуля ці сястра чытаюць лісты ад яе, плача. Воля вельмі добрая майстрыца манікюру, яна і мне рабіла пазногці, проста па-суседску. Кава з печывам і цукеркамі – абавязковы атрыбут пры наведванні Волінай кватэры, так бы мовіць, не адкруцішся” – кажа знаёмая Вайцяховіч.

У Беларусі за акт тэрарызму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі альбо смяротнае пакаранне.

Scroll to Top