Беларуска Вольга Класкоўская – журналістка незалежнай газеты “Народная воля”. Жанчыну абвінавацілі ў блакіроўцы дарогі і асудзілі на два гады калоніі, пазней Вольгу яшчэ раз абвінавацілі, ужо калі яна знаходзілася ў калоніі, толькі на гэты раз за абразу міліцыянта. Усяго Вользе Класкоўскай прысудзілі 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму.
У калоніі жанчына адмовілася шыць форму сілавікам. За гэта адміністрацыя калоніі жанчыну неаднаразова карала карцэрам, а з 3 жніўня на тры месяцы змясціла ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) за “сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку”. Ёй забаранілі ўсе сустрэчы і званкі, акрамя сувязі з адвакатам. Ёй не дазваляюць спатканні і перадалі за паўгода толькі адну перадачу.
Маці Вольгі, Людміла, кажа, што дачка ўпэўненая ў сваёй правасці і трымаецца годна і прыстойна. Сама Класкоўская – дачка вядомага беларускага палітолага Аляксандра Класкоўскага. У Вольгі двое дзяцей. Сукамерніцы, з якімі сядзела Класкоўская, гавораць пра яе як пра вельми моцнага духам чалавека.
“Шмат хто хацеў трапіць у камеру да Волі, бо пра яе хадзілі нават чуткі як пра вельмі крутую жанчыну” – кажа былая палитзняволеная Вольга.
Апошняе слова:
Калi мяне затрымлiвалi, вельмi моцна збiлi. Мне стала вельмi кепска ў мiлiцыi, выклiкалi медычную дапамогу. Мяне адвезлі ў 5-ты шпiталь, дзе дыягнаставалi ЧМТ і страсенне мозгу. Гэта ўсё ёсць у крымiнальнай справе, але чамусьцi такія дробязi нiкому не цiкавыя. Пасля таго, як мне было прызначана лячэнне, мяне скралi невядомыя ў балаклавах лiтаральна з-пад кропельнiцы, з катэтарам. Калі я трапiла на Акрэсцiна, а пасля ў Жодзіна, мне было адмоўлена ў медычнай дапамозе, нягледзячы на заключэнне. У РАУС я адмовiлася даваць паказанні, мне пагражалi расстрэлам некалькi разоў у выпадку, калі я не пачну сведчыць супраць сябе альбо iншых людзей. Я адмовiлася. Яны мяне не зламалi і не зламаюць. Калi мяне асудзяць па гэтым артыкуле, для мяне гэта будзе вялiкi гонар. Значыцца, маё жыццё было пражыта не дарэмна, я са сваiм народам. Жыве Беларусь!