9 верасня, 2022

Вольга Галубовіч

Вольга Галубовіч

Беларусцы Вользе Галубовіч 44 гады. Жанчыну затрымалі ў красавіку 2021 года ў межах справы аб дзяржаўным перавароце і замаху на Лукашэнку. Па гэтай жа справе праходзіць адвакат з ЗША Юрась Зяньковіч, старшыня партыі Беларускі Народны Фронт Рыгор Кастусёў, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута. Фядуту і Зяньковіча затрымала ў Маскве ФСБ і перадала беларускім сілавікам. Вольга Галубовіч працавала …

Вольга Галубовіч Read More »

Соф’я Сапега

Соф’я Сапега

23-гадовая Сапега – грамадзянка Расіі, але амаль усё жыццё яна пражыла ў Беларусі. У Літве ў яе часовы від на жыхарства, бо яна вучыцца ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні па праграме “Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза”. Соф’я была затрыманая 23 траўня 2021 года ў Менску пасля экстранай пасадкі самалёта авіякампаніі Ryanair …

Соф’я Сапега Read More »

Ганна Вішняк

Ганна Вішняк

28 кастрычніка 2020 года беларускія сілавікі арыштавалі валанцёрку Telegram-канала «Кіроўцы 97%» Ганну Вішняк. Падчас арышту сілавікі выклалі з ёй відэа, на якім жанчына просіць прабачэння і плача, а таксама сілавікі і прапагандысты казалі, што Ганна нібыта раней займалася прастытуцыяй. Праваабаронцы лічаць гэта маральным ціскам на жанчыну. Ганна развозіла ваду пратэстоўцам, забірала людзей з пратэстаў, аднак …

Ганна Вішняк Read More »

Вольга Маёрава

Вольга Маёрава

Вользе Маёравай 56 гадоў, у Беларусі яна вядомая як актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У студзені 2021 года жанчыну арыштавалі КДБ па справе аб акце тэрарызму. У студзені 2022 года жанчына паведаміла свайму сыну ў лісце, што з яе знялі абвінавачанне ў тэрарызме, аднак прад’явілі тры іншыя крымінальныя артыкулы: удзел у злачыннай арганізацыі, незаконныя дзеянні ў …

Вольга Маёрава Read More »

Вольга Класкоўская

Вольга Класкоўская

Беларуска Вольга Класкоўская – журналістка незалежнай газеты “Народная воля”. Жанчыну абвінавацілі ў блакіроўцы дарогі і асудзілі на два гады калоніі, пазней Вольгу яшчэ раз абвінавацілі, ужо калі яна знаходзілася ў калоніі, толькі на гэты раз за абразу міліцыянта. Усяго Вользе Класкоўскай прысудзілі 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму. У калоніі жанчына адмовілася шыць форму сілавікам. За …

Вольга Класкоўская Read More »

Марыя Каленік

Марыя Каленік

Беларускай 23-гадовай студэнтцы Машы Каленік прысудзілі 2,5 гады жаночай калоніі агульнага рэжыму. Яна праходзіла па «справе студэнтаў», як і астатнія фігуранты справы, дзяўчына была затрыманая супрацоўнікамі КДБ 12 лістапада за «арганізацыю альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Палітзняволеная вучылася ва ўніверсітэце дызайну. За некалькі тыдняў да затрымання кіраўніцтва Акадэміі папярэдзіла …

Марыя Каленік Read More »

Яна Пінчук

Яна Пінчук

Беларусцы Яне Пінчук 25 гадоў, дзяўчыну затрымалі ў лістападзе 2021 года ў яе здымнай кватэры ў Санкт-Пецярбургу па запыце беларускага КДБ. Дзяўчына сама з Віцебска, але з 2018 года Яна працавала ў Расіі. Праз два дні пасля затрымання суд у Пецярбургу змясціў дзяўчыну ў СІЗА. Аказалася, што з траўня 2021 года Яну шукалі праваахоўныя ворганы …

Яна Пінчук Read More »

Кацярына Халавурт

Кацярына Халавурт

Кацярына Халавурт – кандытарка, жанчына працавала ў кавярні ў цэнтры Мінска, яе фірмовыя пірожныя “Бульба” наведвальнікі ведаюць. Жанчына падтрымлівала палітвязняў лістамі і пякла ім прыгожыя пернікі. Але зараз Халавурт сама палітзняволеная. У лютым 2022 года сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру жанчыны і затрымалі яе на вачах малодшай 8-гадовай дачкі Лэйлы. У дзяўчынкі здарылася істэрыка …

Кацярына Халавурт Read More »

Ірына Злобіна

Ірына Злобіна

Ірыне Злобінай 33 гады, і з 12 студзеня 2021 года жанчына знаходзіцца ў турме. Яе затрымалі разам з яе мужчынам, медыяменеджэрам Андрэем Аляксандравым. Прычына затрымання – Ірына разам з Андрэем аплачвалі штрафы палітвязням, і дзяржава палічыла гэта “фінансаваннем пратэстнай дзейнасці”. Зараз Ірыне пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі, а Андрэю – да дваццаці. Цяпер Ірына …

Ірына Злобіна Read More »

Scroll to Top