Беларуска Вікторыя Гаўрыліна – танцоўшчыца, прадпрымальніца і маці дваіх непаўналетніх хлопчыкаў – Яна і Тараса. Яе асудзілі на тры гады калоніі за ахвяраванні і “зліў” звестак.
Разам з мужам Дзмітрыем яна ўдзельнічала ў танцавальных конкурсах.
“Танец для нас – гэта адыход ад штодзённасці. Штодзённае свята жыцця, якое ратуе ад шэрых будняў. Танцы прыўносяць новыя эмоцыі ў адносіны, аб’ядноўваюць нашу сям’ю. Гэта ж выдатна!” – казала Вікторыя.