3 лістапада, 2023

Надзея Полькіна

Беларуску Надзею Полькіну судзілі разам з чатырма фігурантамі справы аб “тэрарызме” – рэйкавымі партызанамі. Надзею асудзілі на два гады калоніі нібыта за тое, што разам з рэйкавымі пратызанамі яна спаліла пудзіла Лукашэнкі.

Вольга Лесавік

Беларуска Вользе Лясавік была затрымана разам са сваім мужам Максімам. Пара выхоўвае траіх непаўналетніх дзяцей. Вольга правяла ў зняволенні два з паловай месяцы. Яе асудзілі за ўдзел у мірных пратэстах на тры гады “хатняй” хіміі.

Юлія Лівянт

Юлія Лівянт – жонка вядомага беларускага педагога, рэпетытара па фізіцы і матэматыцы, кіраўніка рэпетытарскага цэнтра “100 балаў” Яўгена Лівянта. Яе затрымалі разам з мужам. Іх дачку Ганну затрымалі на судзе над бацькамі ў снежні 2022 года, калі яна разам з мужам вярнулася з Польшчы. Былая арыштантка Акрэсціна расказвала пра палітвязня: “У Юлі цукровы дыябет і …

Юлія Лівянт Read More »

Ганна Лівянт

Беларуска Ганна Лівянт — дачка вядомага беларускага педагога, рэпетытара па фізіцы і матэматыцы, кіраўніка рэпетытарскага цэнтра “100 балаў” Яўгена Лівянта, якога затрымалі ў снежні разам з жонкай Юліяй Лівянт. Іх дачку Ганну затрымалі на судзе над бацькамі ў снежні 2022 года, калі яна разам з мужам вярнулася з Польшчы. У “пакаяным відэа” дзяўчына кажа, што …

Ганна Лівянт Read More »

Алеся Лянцэвіч

Беларуска Алеся Лянцэвіч – псіхалогія і спецыялістка па крызіснай псіхалогіі цэнтра “Інсайт”. Ёй запыталі чатыры гады калоніі за тое, што ў каментарах яна пакінула каментары пра сілавікоў і Лукашэнку, а таксама за донаты для пацярпелых у 2020 годзе. Алеся Лянцэвіч дапамагала беларусам, якія былі ў крызісным псіхалагічным стане, праводзіла семінары і кансультацыі. Таксама Алеся працавала …

Алеся Лянцэвіч Read More »

“Гэта насамрэч цяжкая праца”

У жаночай калоніі шмат бесталковай працы. Нельга, каб асуджаныя былі без яе. Таму, адміністрацыя натуральна прыдумвае нешта, каб нагружаць зняволеных.  Адна з такіх прац – прыбіраць лужыны і дасушваць іх анучамі. Зараз восень, таму зусім скора пойдуць дажджы, а працы ў палітвязынак будзе яшчэ больш. «Калі выпадае снег, асуджаныя спачатку зграбаюць яго ў адну кучу. …

“Гэта насамрэч цяжкая праца” Read More »

Наста Дашкевіч

Беларуска Наста Дашкевіч атрымала тры гады «дамашняй хіміі». Яе мужа вядомага актывіста Змітра Дашкевіча пасля затрымання і ператрусу ў доме спачатку асудзілі па адміністрацыйным артыкуле, а пасля 15-суткавага арышту распачалі крымінальную справу, па якой асудзілі на паўтары гады калоніі.  Наста Дашкевіч таксама праходзіла па гэтай справе, на той момант яна была цяжарнай чацвертым дзіцем. Хлопчык …

Наста Дашкевіч Read More »

Кацярына Макарэвіч

Беларуску Кацярыну Макарэвіч абвінавацілі ў так арганізацыі так званых “экстрэмісцкіх” перфомансаў. Нібыта разам з групай асобаў Кацярына правяла шэраг палітычных перфомансаў. Адзін з іх на віцебскіх могілках. На нечую магілу паставілі партрэт Лукашэнкі і знялі на мабільны тэлефон пастановачныя пахаванні. Кацярына працавала галоўным бухгалтарам да затрымання. Ёй прысудзілі тры з паловай гады калоніі. Ужо будучы …

Кацярына Макарэвіч Read More »

Вікторыя Гаўрыліна

Беларуска Вікторыя Гаўрыліна – танцоўшчыца, прадпрымальніца і маці дваіх непаўналетніх хлопчыкаў – Яна і Тараса. Яе асудзілі на тры гады калоніі за ахвяраванні і “зліў” звестак. Разам з мужам Дзмітрыем яна ўдзельнічала ў танцавальных конкурсах. “Танец для нас – гэта адыход ад штодзённасці. Штодзённае свята жыцця, якое ратуе ад шэрых будняў. Танцы прыўносяць новыя эмоцыі …

Вікторыя Гаўрыліна Read More »

Ганна Карняенка

Беларуску Ганну Карняенку асудзілі на пяць гадоў калоніі. Раней жанчына працавала бухгалтаркай на Менскам электратэхнічным заводзе. Вядома, што Ганну звольнілі пасля “Народнага ўльтыматума” ў 2020 годзе. Яна спрабавала аспрэчыць звальненне ў судзе.

Scroll to Top