Палітвязынкі

Злата Януковіч

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

11 жніўня 2020 года свет абляцеў фотаздымак жаночай счэпкі падчас пратэстаў. Больш чым праз год самую маладую дзяўчыну з счэпкі – 21-гадовую Злату Януковіч – затрымалі па крымінальным артыкуле. Відэа з яе “пакаяльнай” прамовай апублікавалі сілавікі ў сваім тэлеграм-канале.

Злата Януковіч – былая студэнтка хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З часу зняволення пра яе чуваць было вельмі мала, і яна нават не трапіла ў спіс палітвязняў, бо родныя былі супраць. Палітзняволенай яна стала толькі пасля суда – ёй прысудзілі тры гады “хіміі”. Гэта від абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Асуджаныя жывуць у карпусах, падобных на інтэрнаты, знаходзяцца пад наглядам і абавязаны выконваць правілы ўнутранага распарадку, пры гэтым плацяць за пражыванне, купляюць ежу за свой кошт, самі гатуюць, праюць і прыбіраюць. Усе асуджаныя абавязаны працаваць, часта іх накіроўваюць на нізкакваліфікаваную і малааплатную працу. 

Да суда Злата правяла ў зняволенні амаль паўгода, яе родныя адмыслова не афішавалі інфармацыю пра дзяўчыну. Гэта зрабіла ізаляцыю дзяўчыны яшчэ мацнейшай. Ёй амаль ніхто не пісаў лісты. Па словах сяброў Златы, дзяўчына выдатна размаўляе па-англійску, захапляецца вэб-дызайнам, а таксама была ў арганізатарах самага яркага студэнцкага свята на факультэце – Дня Хіміка. Пасля суда дзяўчыну адлічылі.

“Злата – вельмі прыгожая, разумная, інтэлігентная. Ёй было вельмі балюча ад таго, што адбываецца ў краіне такі гвалт. Яна не магла змірыцца з несправядлівасцю. Яе бацькі не ішлі на кантакт ні з кім, калі арыштавалі Злату, яны сказалі, што выбралі іншы шлях. Мне здаецца, што праз тое, што пра яе людзі нічога не ведалі, ёй ніхто і не пісаў. А гэта жахліва. Яе бацькі збіралі характарыстыкі на Злату і прымусілі яе напісаць прашэнне аб памілаванні, гэта было іх рашэнне ў лініі абароны дачкі” – кажа Мікола, блізкі сябар Златы.

Scroll to Top