Палітвязынкі

Марына Неўдах

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

У Беларусі айцішнікі лічыліся да 2020 года элітай грамадства, якую вельмі шануе ўлада. Але ў снежні 2021 года былі затрыманы як мінімум дзесяць чалавек з ІТ і тэлекамунікацыйнай галіны. Сярод затрыманых была Senior Software Testing Engineer у EPAM (заўв. амерыканскі ІТ-аўтсорсер EPAM) Марына Неўдах. Жанчыне 38 гадоў, і ў яе двое дзяцей – 9 і 11 гадоў, яна кандыдатка тэхнічных навук, у яе дзве вышэйшыя адукацыі. Па адной з адукацый яна журналістка. З 2015 года жанчына працуе ў EPAM.

Раней Марыну ўжо затрымлівалі па адміністрацыйнай справе два разы – жанчына ўдзельнічала ў акцыях пратэсту, за што ёй прысудзілі штрафы. У снежні да яе прыйшлі ўжо дадому па крымінальнай справе, жанчыну затрымалі на вачах яе дзяцей. Жанчыну змясцілі на Акрэсціна ў цяжкія ўмовы знаходжання: у холад, адсутнасць бытавых умоў, адсутнасць перадач. За гэты час у жанчыны вельмі моцна пахіснулася здароўе. Пазней палітзняволеную перавялі ў СІЗА на некалькі месяцаў да суда. Па выніку жанчыну асудзілі на тры гады “хатняй хіміі”.

Scroll to Top