Палітвязынкі

Наталля Турава

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Наталлі Туравай з Берасця 50 год. У яе двое ўнукаў і інваліднасць пасля перанесенага раку шчытавідкі. Цяпер Турава адбывае тэрмін у калоніі – адзін год і адзін месяц. Суд прызнаў Наталлю вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса – псаванне дакументаў і абраза прэзідэнта.

У дзень затрымання да яе прыйшла моцна п’яная суседка, прапаноўвала выпіць, на адмову рэзка ўзбудзілася, стала хапацца за нажы. Гэта было страшна і дзіўна. Наталля паспрабавала па тэлефоне выклікаць медыкаў, якія перанакіравалі яе ў міліцыю, а тыя – назад у хуткую, і так некалькі разоў.

У выніку да Туравай усё ж прыехала міліцыя. Наталля пачала абурацца, маўляў, чаму структуры толькі перанакіроўваюць, ніхто доўга не прыязджае і не можа дапамагчы, калі чалавек знаходзіцца ў небяспечнай сітуацыі. У выніку Турава выгукнула: “у нас гр*баная дзяржава” і “гр*баны прэзідэнт”.

Нарад міліцыі выклікаў супрацоўнікаў са Следчага Камітэта, тыя правялі ў Наталлі “агляд” з панятымі. Прапанавалі падпісаць пратакол агляду, аднак Турава парвала пратакол.

Натальлю павезьлі ў Ленінскі РАУС Берасця. Па дарозе моцна білі па спіне.

У райаддзеле Туравай стала дрэнна з сэрцам, ёй выклікалі хуткую. У хуткай зафіксавалі чэрапна-мазгавую траўму ў выніку падзення, пераломы грудных пазванкоў і два кровазліцці ў мозг.

Праз два дні, 29 траўня, Наталлю выпусцілі з ІЧУ да суда. “Ад страху яе тады проста накрывала”, – узгадваюць сваякі. І яшчэ – пра тое, што ў Туравай уся спіна была сіняя.

Scroll to Top