Палітвязынкі

Эма Сцепулёнак

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Эме Сцепулёнак 68 гадоў, свой дзень народзінаў яна сустрэла ў турме. Эма пенсіянерка, і да пенсіі жанчына працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Жанчына ўсё жыццё пражыла ў невялікім горадзе Міёры. Па словах Ганны, вучаніцы Эмы, жанчына ўмее зацікавіць вучняў, каб тыя палюбілі Беларусь.

“Эма Антонаўна вельмі творчы і разумны чалавек. Яна нам вельмі шмат расказвала пра беларускія традыцыі, спявала песні. Кожны ўрок быў вельмі класным. Напэўна, менавіта яна і прывіла любоў да сваёй краіны” – расказвае Ганна. Сама Сцепулёнак у лістах піша, што ўсё жыццё любіла працаваць з дзецьмі, а калі пайшла на пенсію, у яе з’явілася шмат часу і стала сумна. Таму Эма пайшла вучыцца ў аўташколу.

“Я вырашыла пайсці ў аўташколу. Так, будучы ўжо на пенсіі, атрымала правы (з першага разу), набыла машыну і села за стырно” – піша жанчына ў лістах.

28 верасня 2021 года супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў дом айцішніка Андрэя Зельцара і яго жонкі Марыі Успенскай. Адбылася перастрэлка, у выніку якой загінуў супрацоўнік КДБ і сам Андрэй Зельцар. У гэты дзень Эма Сцепулёнак пакінула каментар у сацыяльнай сетцы пад навіной пра тое, што адбылося. Сілавікі палічылі каментар абразай і ўжо на наступны дзень затрымалі жанчыну проста дома. Эме прад’явілі абвінавачанне ў абразе сілавіка і распальванні сацыяльнай варожасці. Цяпер жанчына знаходзіцца ў турме, ёй пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

У Эмы і дзяцей са сваякоў толькі яе сястра, якая жыве ў Санкт-Пецярбургу. Жанчыну падтрымліваюць неабыякавыя беларусы перадачамі, лістамі, кладуць грошы на рахунак. Яна шмат дзякуе людзям за неабыякавасць.

Scroll to Top