Палітвязынкі

Соф’я Сапега

Соф’я Сапега

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

23-гадовая Сапега – грамадзянка Расіі, але амаль усё жыццё яна пражыла ў Беларусі. У Літве ў яе часовы від на жыхарства, бо яна вучыцца ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні па праграме “Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза”.

Соф’я была затрыманая 23 траўня 2021 года ў Менску пасля экстранай пасадкі самалёта авіякампаніі Ryanair Афіны — Вільня разам са сваім хлопцам і былым галоўрэдам Telegram-канала NEXTA Раманам Пратасевічам. Праз нейкі час пасля затрымання на выхадзе з самалёта ён на тэлекамеру прызнаўся ў арганізацыі масавых беспарадкаў, пасля чаго таксама быў адпушчаны пад хатні арышт.

Telegram-канал быў прызнаны беларускімі ўладамі экстрэмісцкім фармаваннем, а сам Пратасевіч у студзені 2022 года пачаў супрацоўніцтва з праўладнай арганізацыяй «Сістэмная праваабарона» і нават падаў пазоў на Ryanair. Пры гэтым, паводле слоў Пратасевіча, крымінальная справа супраць яго спынена не была. Сапега ж неўзабаве пасля затрымання таксама прызнавалася на камеру сілавікоў, што была адміністратарам Telegram-канала “Чорная кніга Беларусі”, які публікаваў асабістыя дадзеныя сілавікоў. Гэта паказалі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТВ. Дзяўчына адмаўлялася даваць паказанні ў першыя гадзіны пасля затрымання, але ў выніку зрабіла гэта з-за працы следчага, які “майстэрска яе разгаварыў псіхалагічнымі прыёмамі”. Пасля расіянка працягнула супрацоўнічаць са следствам і нават вярнула даходы, якія маглі быць атрыманы “злачынным шляхам”. Праз месяц Соф’ю Сапегу і Рамана Пратасевіча перавялі пад хатні арышт. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што мера стрымання была зменена пасля хадайніцтва абвінавачаных аб супрацоўніцтве са следствам. У канцы снежня 2021 года Сапега напісала прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Дзяржабвінавачанне Беларусі лічыць, што расіянка парушыла адразу сем артыкулаў крымінальнага кодэкса гэтай краіны. Максімальна магчымае пакаранне – да 12 гадоў пазбаўлення волі, але з-за супрацоўніцтва са следствам Сапезе пагражае максімум шасцігадовы тэрмін.

Scroll to Top