Палітвязынкі

Юлія Чамлай

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Бібліятэкарка Юлія Чамлай была затрымана ў Крупках па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцара. Тады сілавікі ў грамадзянскай форме ўварваліся ў кватэру Андрэя Зельцара, у выніку чаго гаспадар кватэры стрэліў са стрэльбы і адбылася перастрэлка. Жонка Зельцара, Марыя Успенская, была затрымана па артыкуле аб саўдзеле ў забойстве сілавіка. У выніку Марыю адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную лякарню. Пасля інцыдэнту з Зэльцарам у Беларусі пачалася хваля рэпрэсій у дачыненні да людзей, якія пакінулі каментары ў ягоную падтрымку. Юлія Чамлай – адна з іх. Вядома, што Юлія праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах аб абразе прадстаўніка ўлады і аб распальванні сацыяльнай варожасці.

Пазней стала вядома, што КДБ унёс Юлію ў спіс людзей, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

“Юля добрая і сумленная, у ёй яшчэ жывуць, я б сказала, юнацкія ідэалы, калі верыш у каханне, дабро і справядлівасць. Летась сястра скончыла ўніверсітэт у Віцебску, атрымала дыплом мастака-выкладчыка, але працуе па першай спецыяльнасці ў дзіцячай бібліятэцы, выхоўвае сына”, – распавяла сястра затрыманай Вольга.

Scroll to Top