Палітвязынкі

Ірына Слаўнікава

Ірына Слаўнікава

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Ірына Слаўнікава – журналістка канала “Белсат”. Гэта незалежны беларускі тэлеканал, які вяшчае з Польшчы, Ірына была ягонай карэспандэнткай у Менску. Яна прынцыпова заставалася ў Беларусі, нават нягледзячы на ​​тое, што “Белсат” быў аб’яўлены экстрэмісцкім.

30 кастрычніка 2021 года Ірына разам з мужам Аляксандрам Лойкам вярталіся з адпачынку ў Егіпце. Іх затрымалі ў менскім аэрапорце. І ёй, і яму далі па 15 сутак адмінарышту за захоўванне “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, пасля абвінавацілі ў дробным хуліганстве і працягнулі затрыманне яшчэ на 15 сутак.

Адміністрацыйны арышт Ірына адбывала ў перапоўненай камеры без матрацаў, без сродкаў асабістай гігіены.

Праз 30 сутак Аляксандра адпусцілі, а Ірыне прад’явілі абвінавачанне па крымінальным артыкуле “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх” і перавялі ў СІЗА.

“Часам проста кажу, што я ў творчым адпачынку. Можа, яно і нядрэнна: у апошні час нешта зусім забегалася, а тут бац – і ўсё па распарадку. За мяне моцна не хвалюйцеся: псіхаэмацыйны стан у норме, фізічны, што называецца, “не дачакаюцца”, – піша Ірына Слаўнікава з турмы.

За аптымізм сукамерніцы прызначылі Ірыну “адказнай за добры настрой”.

Лісты Слаўнікава падпісвае “ваша безжурботная Іра” і параўноўвае сябе з графам Монтэ-Крыста: маўляў, яна таксама сядзіць у замку. СІЗА №1 – гэта Пішчалаўскі замак, які таксама называюць «Валадарка» з-за таго, што ён знаходзіцца на вуліцы Валадарскага. За 200 гадоў свайго існавання будынак заўсёды быў турмой. Гэта адзінае месца ў Еўропе, дзе дагэтуль праводзіцца смяротнае пакаранне.

5 гадоў турмы прысудзіў 3 жніўня, суд палітзняволенай журналістцы Ірыне Слаўнікавай. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Ірыну абвінавацілі па двух крымінальных артыкулах — «кіраванне экстрэмісцкім фармаваннем» і «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». 

Scroll to Top