Палітвязынкі

Марыя Бабовіч

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларусцы Марыі Бабовіч 27 гадоў, яе асудзілі на паўтара года хатняй хіміі за надпіс на асфальце “Не забудзем”. 8 верасня 2020 года Марыю затрымалі на месцы, дзе яна зрабіла на асфальце запіс. Гэта было месца смерці Аляксандра Тарайкоўскага – першага чалавека, якога застрэлілі сілавікі падчас жнівеньскага пратэсту. Марыя месяц правяла ў турме да суда.

«Гэтым надпісам я хацела сказаць, што мы не забудзем памяць пра Аляксандра Тарайкоўскага, дакладней, памяць пра яго і тое, што з ім адбылося, на жаль. Я думала, што за гэта максімум можа быць штраф, але гэта дакладна не крымінальная справа. Гэта было зроблена не з хуліганскіх памкненняў, а каб ушанаваць памяць забітага Тарайкоўскага» – сказала Маша ў судзе.

Пракурор палічыў надпіс цынічным, але лінгвістычная экспертыза заключыла, што што надпіс “Не забудзем” усё ж не ўтрымлівае цынічнасці або абразы пачуццяў грамадзян і не нясе ў сабе маральнай шкоды.”

У Кіеве дзяўчына з кастрычніка 2021. Дзяўчыне прыйшлося з’ехаць са сваёй краіны з-за крымінальнага пераследу па палітычных матывах. Марыя баялася, што ў любы момант хатняя хімія можа перакваліфікавацца ў калонію.

«Ва Украіне я вырашыла застацца, таму што мне падабаецца гэтая краіна, я вельмі паважаю ўкраінскі народ і як ён сябе павёў падчас вайны, як яны змагаюцца за сваю краіну. Так, у самым пачатку вайны ў мяне былі думкі з’ехаць, мусіць, з-за таго, што я была разгубленая. Але ў выніку я зразумела, што я хачу быць у гэтай краіне і, што б ні здарылася, дапамагаць людзям і быць карыснай. Ракеты ляцяць з нашай тэрыторыі, дык чаму я павінна з’язджаць, калі ўкраінцы не едуць. Няхай тады яны ляцяць і ў нас таксама..»

Цяпер Маша расчышчае разбураныя гарады. Дзяўчына была ў Бучы, Ірпені, Гастомелі. У пачатку вайны Маша дапамагала з адкрыццём Шэлтэра і з гуманітарнай дапамогай.

Scroll to Top