Палітвязынкі

алана гебрамарыям

Алана Гебрамарыям

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Алане Гебрамарыям 24 гады. Яна выпускніца Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Стаматалогія». У калоніі Алана працуе на парэзцы тканіны ў швейным цэху.

У 2019 годзе Алана вылучала сваю кандыдатуру на парламенцкіх выбарах, у 2020-м стала прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў.

Яе маці – беларуска, бацька – эфіёп. Алана прынцыпова размаўляе толькі на беларускай мове. Дзяўчына адкрыта заяўляла, што не аднойчы сутыкалася з дыскрымінацыяй:

“Калі 10 гадоў таму мы ішлі з бацькам па вуліцы ў Мінску, дзеці крычалі нам у спіну “Чукчы!” і кідалі камяні,” – успамінае Алана.

Цяпер у калоніі яна таксама сутыкаецца з дыскрымінацыяй з боку як зняволеных, так і адміністрацыі, а яе бацьку дэпартавалі ў Эфіопію, нягледзячы на ​​тое, што ён пражыў у Беларусі больш за 20 гадоў.

Бацькі Аланы не жадаюць камунікаваць з журналістамі, палітычную актыўнасць дачкі не падтрымліваюць.

“Тата настроены рэзка негатыўна, мама вагаецца паміж нейтральна і негатыўна,” – расказвала дзяўчына яшчэ ў пачатку сваёй палітычнай дзейнасці.

Алана кажа, што разумее бацькоў: усім хочацца для сваіх дзяцей стабільнасці, а галоўнае – бяспекі.

…Да яе прыйшлі з ператрусам 12 лістапада 2020 года і ў гэты ж дзень затрымалі. 13 лістапада стала вядома, што яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ па абвінавачанні ў арганізацыі “дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. 14 лістапада Алану ўзялі пад варту. Першы час да затрыманай не пускалі адваката, у СІЗА блакіравалі карэспандэнцыю нават ад бацькоў. 23 лістапада яе перавялі ў СІЗА-1.

Разам з Аланай па справе праходзіць яшчэ 11 чалавек – студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў, а таксама выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (“Справа студэнтаў”). Следчы камітэт сцвярджае, што абвінавачаныя абмяркоўвалі арганізацыю пратэстных акцый са Святланай Ціханоўскай.

Слуханні па справе пачаліся толькі 14 траўня 2021 года. На паседжанні не пускалі журналістаў і дыпламатаў краін ЕС, у залу змаглі трапіць толькі некаторыя сваякі абвінавачаных. Вынік суда: усім па 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Scroll to Top