Палітвязынкі

Вольга Кукушкіна

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларусцы Вользе Кукушкінай 52 гады, жанчыне прысудзілі паўтара гады калоніі агульнага рэжыму за абразу Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў улады. Усё пачалося з таго, што дадому да Вольгі заявіліся сілавікі, каб правесці ператрус і затрымаць з-за рэпоста з тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім. Таксама сілавікі пакапаліся ў яе смартфоне і знайшлі ў ім карцінку, на якой былі намаляваныя Лукашэнка і двое прадстаўнікоў улады ў нацысцкай уніформе, з іх рота сцякала кроў, таксама прысутнічаў подпіс, звязаны з Годам пацука па кітайскім календары.

Было ўстаноўлена, што гэтую карцінку Вольга размясціла ў закрыты чат, але на момант надгляду смартфона чат быў ужо не актыўны, а сама Вольга пакінула яго, але выява засталася ў смартфоне. Следчы пераканаў жанчыну, што ёй будзе штраф або абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Праз гэта Вольга Кукушкіна не стала звяртацца па дапамогу адваката.

Суд жа абыйшоўся з жанчынай жорстка – ёй прызначылі рэальны крымінальны тэрмін. Цяпер Вольга працуе швачкай у жаночай калоніі. Па адукацыі жанчына псіхалагіня.

Scroll to Top