Палітвязынкі

36. Екатерина Макаревич

Кацярына Макарэвіч

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларуску Кацярыну Макарэвіч абвінавацілі ў так арганізацыі так званых “экстрэмісцкіх” перфомансаў. Нібыта разам з групай асобаў Кацярына правяла шэраг палітычных перфомансаў. Адзін з іх на віцебскіх могілках. На нечую магілу паставілі партрэт Лукашэнкі і знялі на мабільны тэлефон пастановачныя пахаванні.
Кацярына працавала галоўным бухгалтарам да затрымання. Ёй прысудзілі тры з паловай гады калоніі. Ужо будучы ў калоніі, яна выйшла замуж, але адміністрацыя не дае ёй спаткання з мужам.

“Кацюша вельмі разумная, добрая, спагадлівая дзяўчынка і гэта толькі маленькі спіс яе станоўчых якасцей. Яна заўсёды ўмела падтрымаць у цяжкую хвіліну, калі ў мяне здараліся якія-небудзь непрыемнасці. Асабліва мне вельмі падабалася, як яна дарыла нам усім кампліменты. У любым чалавеку яна магла знайсці нешта прыгожае, у гэтую яе якасць дарагога варта. Яна вельмі кахае свайго мужа з якім распісалася ў калоніі. Адміністрацыя па незразумелых прычынах усяляк спрабуе перанесці спатканне, да таго і зусім аднойчы, калі ён да яе прыехаў на кароткае, яго не пусцілі, сказалі, што няма яго ў спісе” – распавядае былая палітвязня пра Кацю.

Scroll to Top