Палітвязынкі

Ірына Злобіна

Ірына Злобіна

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Ірыне Злобінай 33 гады, і з 12 студзеня 2021 года жанчына знаходзіцца ў турме. Яе затрымалі разам з яе мужчынам, медыяменеджэрам Андрэем Аляксандравым. Прычына затрымання – Ірына разам з Андрэем аплачвалі штрафы палітвязням, і дзяржава палічыла гэта “фінансаваннем пратэстнай дзейнасці”. Зараз Ірыне пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі, а Андрэю – да дваццаці. Цяпер Ірына ў статусе нявесты, па словах родных, гэта яе радуе – праз адвакатаў Андрэй ёй зрабіў прапанову, і яна пагадзілася. Вяселле будзе выглядаць звычайным роспісам у СІЗА. А жаніцьба дасць пары права перапіскі адно з адным. Ірына па адукацыі філосаф і сацыёлаг, але апошнія гады яна займалася кветкавым бізнесам і праводзіла майстар-класы па фларыстыцы. Па словах сяброў Ірыны, дзяўчына піша пазітыўныя і бадзёрыя лісты, і яна засталася такой жа клапатлівай. На навагоднія святы, напрыклад, таемны Санта прынёс родным Ірыны падарункі ад яе. Сястры – прыгожы святочны вянок на дзверы з цёплымі пажаданнямі, бабулі – вялікую скрынку пірожных, бацькі таксама не засталіся без сюрпрызаў. Сябры характарызуюць Іру як чалавека, які не здольны бачыць дрэннае ні ў людзях, ні ў сітуацыях, як лёгкага і адкрытага чалавека, якога немагчыма не любіць.

“Хто з ёй перасякаўся хоць раз, адразу пранікаліся яе добрай энергіяй і жаданнем аддаваць” – кажа сяброўка Ірыны. У СІЗА Ірына шмат малюе, навучылася садзіцца на шпагат і спаць з уключаным святлом. Справа ў тым, што ў беларускіх ізалятарах святло гарыць у камеры кругласутачна. Дома Злобіну чакае яе сабака – джэк-расэл Тоні, з якім яны заўсёды і ўсюды былі разам. Цяпер яна цяжка перажывае іх расстанне.

Знаходзячыся за кратамі, Андрэй зрабіў Ірыне прапанову. Яны хацелі ажаніцца, але з прычыны таго, што яны праходзяць падазраванымі па адной справе, ім нельга сустракацца, таму вяселле адкладаецца. Але Ірына зараз у статусе нявесты, і гэта яе радуе. Хвалюецца за Андрэя і за ўсіх, хто трапіў у бяду.

Scroll to Top