Беларуску Вольгу Цыбульскую асудзілі на два з паловай гады за нібыта абразу прадстаўніка ўлады і распальванне варожасці. Цяпер Вольга ў калоніі. Вось што пра яе кажа яе сукамэрніца Яна:
“Пакуль мы размаўлялі, Оля стварала ўражанне чалавека, які любіць яркае! І ў прамым, і ў пераносным сэнсе. Оля – швачка. У яе ёсць патэнт на новую тэхналогію пашыву куртак, якую (пакуль што!) не паспела рэалізаваць. Яшчэ Оля шмат расказвала пра падарожжы і пераезд у Польшчу. Здавалася, што яна памятае ўсіх сваіх кліентаў і знаёмых і пра ўсіх можа нешта расказаць”