Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да беларускай Дар’і Лычкоўскай сталі фатаграфіі з мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, відэа ў Tik-Tok і прыватныя перапіскі. У выніку, дзяўчыну асудзілі на паўтара гады калоніі. Экс-палітвязня Вікторыя Гранкоўская пазнаёмілася з Дашай у калоніі. Віка называе дзяўчыну “маладой блогеркай”.
“У Дашы вельмі смешна ўсё атрымлівалася першапачаткова на працы. Але яна хутка ўсяму вучыцца, яна вельмі крэатыўная і да ўсяго падыходзіць з гумарам. Дашы ўдалося хутка ўліцца ў калектыў” – кажа Віка.