Беларуска Яна Цэгла – літаратарка, аўтарка казак, працавала журналісткай у газеце «Літаратура і мастацтва», заснавальніца часопіса маладога беларускага мастацтва «Маскарад». Была затрымана ў Мінску 6 красавіка 2023 года, да суда ўтрымлівалася пад вартай. Яе асудзілі на два гады “хатняй” хіміі.
У дзень прыгавора яе звольнілі з працы, таму што палічылі яе адбыванне ў СІЗА “прагулам”.