Палітвязынкі

“Гэта насамрэч цяжкая праца”

У жаночай калоніі шмат бесталковай працы. Нельга, каб асуджаныя былі без яе. Таму, адміністрацыя натуральна прыдумвае нешта, каб нагружаць зняволеных.  Адна з такіх прац – прыбіраць лужыны і дасушваць іх анучамі. Зараз восень, таму зусім скора пойдуць дажджы, а працы ў палітвязынак будзе яшчэ больш.

«Калі выпадае снег, асуджаныя спачатку зграбаюць яго ў адну кучу. Наступная партыя людзей перацягвае гэтую купку на цэлафане ў іншую купку. Потым гэтая куча раскідваецца па тэрыторыі па-за промкай. Калі выпадае снег — у калоніі жалоба, бо гэта насамрэч цяжкая праца. Увесну ўсе атрады прыбіраюць на промке лужыны. Гонім ваду ў люк, потым пачынаем з лапатачкамі і вядзерцамі вычэрпваць пакінутыя лужыны, а потым яшчэ дасушваць іх анучамі. І гэта дурная справа пасля асноўнай працы» – кажа былая палітвязынка.

Scroll to Top