Беларуску Настассю Вайцяховіч асудзілі на 11 гадоў за нібыта акт тэрарызму. Разам з ёй асудзілі яе мужа, свякроў і свёкра. Па якой справе асудзілі ўсю сям’ю? Справа ў тым, што ў чэрвені 2021 года дэпутат Гайдукевіч заявіў нібыта яго дом хацелі падпаліць — кінулі тры бутэлькі з запальнай сумессю. Пацярпеў тады толькі кот дэпутата. Насця і яе сям’я ўтрымліваюцца ў СІЗА больш за паўтара года.
Да затрымання Насця працавала ў зоамагазіне. На судзе дзяўчына казала, што падвяргалася маральнаму ціску з боку следчых.